БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі

26.03.2026 / 18:45

Nashaniva.com

Пра першы прыезд у Мінск Беньяміна Вальтэра, які ў кастрычніку мінулага года быў прызначаны на пасаду адказнага за Беларусь (Desk Officer) у МЗС Германіі, паведаміла нямецкае пасольства ў Беларусі.

Беньямін Вальтэр (у цэнтры) на Камароўскім рынку. Скрыншот з відэа

«Мы былі вельмі радыя прыняць нашага калегу Беньяміна Вальтэра падчас яго першай паездкі ў Беларусь. Разам са шматлікімі важнымі перамовамі мы таксама знайшлі час для больш нефармальных спраў. Паглядзіце на нашу спробу зрабіць з нашага госця з Берліна сапраўднага беларуса! Пра што мы забыліся?», — такі пост з'явіўся на фэйсбук-старонцы пасольства.

У апублікаваным роліку паказана, як нямецкі дыпламат частуецца беларускімі стравамі ў рэстаране, п'е беларускія напоі наведвае розныя мінскія лакацыі накшталт Камароўскага рынку.

Якія менавіта справы вырашаў Беньямін Вальтэр у Мінску і з кім з афіцыйных асоб падчас свайго візіту сустракаўся, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»

Павераная ў справах Германіі ў Беларусі ўручыла даверчую грамату Максіму Рыжанкову

У Мінск прыбыла новы кіраўнік пасольства Германіі

Каментары да артыкула