Грамадства33

У Мінск прыбыла новы кіраўнік пасольства Германіі

Пасольства Германіі ў Беларусі ўзначаліць Катрын аус дэм Зіпэн.

Пасольства Германіі ў Мінску. Фота са старонкі нямецкага прадстаўніцтва

1 кастрычніка яна разам з мужам узяла ўдзел ў святкаванні Дня Германскага адзінства, паведамляе прадстаўніцтва гэтай краіны ў Мінску.

«Вечар быў поўны сюрпрызаў і далікатэсаў, звязаных з Германіяй: на ўваходзе гасцей сустракалі берлінскія мішкі Buddy, у якасці пачастунку прапанаваліся традыцыйныя мясныя стравы, нямецкія віны і шампанскае, а на дэсерт — вялізны шварцвальдскі вішнёвы торт з нямецкім сцягам», — адзначае пасольства.

Да прызначэння ў Мінск Катрын аус дэм Зіпен узначальвала палітычны дэпартамент пасольства Германіі ў Францыі, а перад гэтым займала розныя пасады ў знешнепалітычным і абаронным ведамствах краіны.

Да лета 2025 года часовым павераным Германіі ў Беларусі была Андрэа Віктарын.

Каментары3

  • Гудбай, дарагая
    03.10.2025
    Час Ціханоўскай скончаны. Часовыя павераныя ператаараюцца ў паслоў, спецпрадстаўнікі ля дэмсілаў знікаюць. Усё пад размовы пра дэмакратыю на форумах і семінарах. Жыццё ідзе наперад!
  • Янка
    03.10.2025
    Гудбай, дарагая, дзе вы пабачалі слова "амбасадарка"? Калі вы ня ведаеце розніцы паміж тэрмінамі "кіраўнік амбасады" і "амбасадар" - гэта сведчыць выключна аб вашым нявустве.
  • Хай
    03.10.2025
    Гудбай, гляди не надорвись от злобы, время тихановской не кончилось, а новая глава посольства фрг в беларуси вовсе не посол, а временный поверенный, до тех пор пока не начнешь себя прилично вести ))))))))))))))))

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА32

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА32

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць