Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін
Стала вядома пра вызваленне 35‑гадовага палітвязня Дзяніса Болтуця, якога затрымалі яшчэ 25 верасня 2020 года. Ён быў асуджаны да 6 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Дзяніс Болтуць. Фота: «Вясна»
Дзяніс Болтуць быў затрыманы ў якасці падазраванага 25 верасня 2020 года ў межах справы аб масавых беспарадках. Пазней яму выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
21 кастрычніка 2020 года праваабаронцы прызналі Дзяніса Болтуця палітвязнем.
Напачатку лютага 2021 года стала вядома, што Болтуцю таксама выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) і па арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да міліцыі).
2 ліпеня 2021 года ён быў асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін адбываў у калоніі № 2 у Бабруйску.