БЕЛ Ł РУС

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша

26.03.2026 / 22:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на пасяджэнні амерыканскага ўрада раскрытыкаваў пазіцыю федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца адносна канфлікту з Іранам і назваў яго заяву недарэчнай.

Фрыдрых Мерц і Дональд Трамп. Фота: Suzanne Plunkett, Pool Photo via AP

Фрыдрых Мерц раней сказаў, што вайна ў Іране — гэта не вайна Еўропы. Трамп адказаў, што тады і вайна ва Украіне таксама не з’яўляецца вайной ЗША, хоць яны і аказваюць дапамогу.

«Я пачуў, як кіраўнік Германіі сказаў: «Гэта не наша вайна ў дачыненні да Ірана», я адказаў: «Ну, Украіна — гэта таксама не наша вайна». Мы аказалі дапамогу, але Украіна — гэта не наша вайна. Я лічу, што гэта была вельмі недарэчная заява, але ён яе зрабіў, і яе ўжо не забраць назад», — сказаў Трамп.

Дональд Трамп таксама заявіў, што ЗША фактычна абараняюць Еўропу ад Расіі, хоць гэта, па яго словах, не зусім іх справа. Ён падкрэсліў, што Амерыка ўдзельнічае ў абароне НАТА, але еўрапейскія краіны, на яго думку, не робяць таго ж у адказ.

«Падумайце самі: мы там, каб абараняць Еўропу ад Расіі. Тэарэтычна гэта нас не тычыцца — у нас ёсць акіян, вялікі, шырокі, цудоўны акіян, але мы там, каб абараняць НАТА, абараняць іх ад Расіі, а яны не там, каб абараняць нас. Гэта смешна, гэта не мае сэнсу», — сказаў Трамп.

Акрамя таго, ён выказаў незадаволенасць тым, што краіны НАТА, як ён лічыць, амаль не падтрымліваюць ЗША ў сітуацыі з Іранам. Трамп адзначыў, што Амерыцы нічога не трэба ад альянсу, але пра такую пазіцыю партнёраў не варта забываць.

Чытайце таксама:

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул

Мерц рэзка раскрытыкаваў рашэнне ЗША змякчыць санкцыі супраць расійскай нафты

Каментары да артыкула