БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ў Расію спрабавалі незаконна вывезці пад тону рагоў

27.03.2026 / 00:15

Nashaniva.com

У Смаленскай вобласці затрымалі буйную партыю незвычайнага грузу, якую спрабавалі ўвезці з Беларусі без належных дакументаў. Гаворка ідзе пра амаль 800 кілаграмаў акасцянелых рагоў аленяў і ласёў, паведаміў Рассельгаснагляд.

Фота: 32.fsvps.gov.ru

Падчас праверкі высветлілася, што на гэты тавар не было ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія абавязковыя для падобнай прадукцыі. Без пацвярджэння паходжання і бяспекі такія грузы ўвозіць забаронена.

У выніку ўсю партыю не прапусцілі на тэрыторыю Расіі. Цяпер спецыялісты высвятляюць, як гэты груз увогуле трапіў да мяжы без неабходных дакументаў.

Чытайце таксама:

Праз Санкт-Пецярбург у Вялікабрытанію хацелі вывезці кавалак метэарыта вагой у 2,5 тоны. У Расію яго прывезлі з Беларусі

Беларуску спынілі польскія мытнікі пры спробе правезці карал

З Польшчы ў Беларусь не далі ўвезці культурныя каштоўнасці

Каментары да артыкула