Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін увёў новыя абмежаванні на вываз наяўных грошай у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза. Яны пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка, піша «Коммерсант».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле ўказа, фізічныя асобы змогуць вывозіць у Арменію, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан не больш за суму, эквівалентную 100 тысячам даляраў. Для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў абмежаванні яшчэ больш жорсткія: ім дазволена вывозіць наяўныя грошы толькі праз пэўныя міжнародныя аэрапорты і з дакументамі, якія пацвярджаюць паходжанне сродкаў.
Акрамя таго, з 1 мая ўводзіцца забарона на вываз з Расіі залатых зліткаў вагой больш за 100 грамаў. Выключэнні магчымыя толькі пры выкананні спецыяльных умоў і праз шэраг аэрапортаў з дазволам адпаведных органаў.
Пры гэтым банкі змогуць па-ранейшаму вывозіць валюту і каштоўныя металы без абмежаванняў.
Чытайце таксама:
Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС
Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера