Беларускія студэнты змогуць вучыцца па абмене ў КНДР
Міністэрства адукацыі разлічвае раскрыць патэнцыял супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы з КНДР. Адпаведнае пагадненне галіновыя ведамствы падпісалі падчас нядаўняга візіту ў гэтую краіну Аляксандра Лукашэнкі.
Універсітэт Кім Ір Сэна ў КНДР. Фота: Wikimedia Commons
«У рамках пагаднення прадугледжваецца абмен і падрыхтоўка студэнтаў, правядзенне стажыровак прафесарска-выкладчыцкага складу. Мы сёння бачым высокі ўзровень адукацыі ў галіне прыродазнаўчых, дакладных, інжынерных навук. Безумоўна, тут нам ёсць чым падзяліцца», — заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Ён адзначыў, што цяпер вельмі шмат грамадзян Паўночнай Карэі вучыцца ў Кітаі і Расіі. Але ў савецкі час шмат студэнтаў з гэтай краіны атрымлівалі адукацыю і ў Беларусі.
«Мы ўпэўнены, што гэты патэнцыял павінен быць раскрыты», — сказаў міністр.
Паводле яго слоў, у першую чаргу ў Паўночнай Карэі ёсць патрэба ў падрыхтоўцы інжынерных кадраў, а таксама спецыялістаў у галіне прыродазнаўчых навук. Якія патрэбы будзе закрываць беларуская старана ў Паўночнай Карэі, чыноўнік не ўдакладніў.