БЕЛ Ł РУС

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?

27.03.2026 / 16:50

Nashaniva.com

Сёння ў Мінску зноў падаражаў праезд у грамадскім транспарце, і выданне Blizko.by піша, да якога казусу прывяла супярэчнасць паміж рознымі ўведзенымі напярэдадні чыноўнікамі правіламі. 

Фота ілюстрацыйнае

У касах ужо вывесілі новыя цэннікі, а на сайце «Мінсктранса» абнавіўся файл з тарыфамі.

Акрамя іншага, падраслі тарыфы для прыгарадных аўтобусаў:

Таксама ўстанавілі гранічныя максімальныя тарыфы на маршруткі (афіцыйна гэта называецца «гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы аўтобусамі катэгорыі М2 у экспрэсных рэгулярных зносінах»):

І вось праз гэтыя гранічныя тарыфы на маршрутку здарыўся дзіўны казус.

З Мінска ў Нацыянальны аэрапорт Мінск ходзяць аўтобус №300 (тут працуе вялікі аўтобус МАЗ-203 або МАЗ-251), а таксама маршрутка №1400. Дагэтуль праезд у іх каштаваў прыкладна аднолькава (маршрутка крыху даражэй).

Праезд у аўтобусе №300 «Мінсктранса» застаўся прывязаным да кіламетражу для прыгарадных маршрутаў: за 45 кіламетраў дарогі трэба аддаць 7,6 рубля (па 17 капеек за 1 км).

А вось цана квітка ў маршрутцы цяпер абмежаваная гранічным тарыфам для горада. Таму праезд у маршрутцы №1400 перавозчыка «Бэці Трэвел» каштуе 3,3 рубля.

Гэта значыць, даехаць да аэрапорта на маршрутцы можна ў 2,3 раза танней, чым на аўтобусе.

Цяпер цікава будзе даведацца, наколькі новая цана праезду ў маршрутцы ўкладаецца ў сабекошт праезду і ці шмат пасажыраў выберуць аўтобус, дзе трэба заплаціць удвая больш.

Чытайце таксама:

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Каментары да артыкула