БЕЛ Ł РУС

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

27.03.2026 / 16:56

Nashaniva.com

Данія спрасціла правілы ўезду на Фарэрскія астравы і ў Грэнландыю. Цяпер людзі, якія маюць дазвол на жыхарства ў любой краіне Шэнгенскай зоны, могуць трапляць туды без дадатковых дазволаў.

У сталіцы Грэнландыі Нууку. Фота: Lokman Vural Elibol/Anadolu via Getty Images

Раней грамадзянам краін з па-за межаў ЕС трэба было атрымліваць асобную дацкую візу з адмысловай пазнакай для гэтых тэрыторый. Цяпер жа дастаткова мець толькі рэзідэнцкую картку любой з краін Шэнгена.

Аднак ёсць і выключэнне: новыя правілы не дзейнічаюць для тых, хто мае толькі доўгатэрміновую візу тыпу D — у такім выпадку, як і раней, патрэбна асобная віза.

Дабрацца на Фарэрскія астравы можна самалётам або паромам з Даніі, а ў Грэнландыю — толькі авіярэйсамі, у асноўным з Даніі ці Ісландыі.

Чытайце таксама:

Беларуска пераехала ў Грэнландыю, каб працаваць архітэктаркай. Як яно там? 

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі

Кароль Даніі ўпершыню за 50 гадоў памяняў герб краіны на фоне выказванняў Трампа

Каментары да артыкула