Свет22

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі

Мутэ Эгедэ сказаў, што «статус-кво — гэта не варыянт».

Прэм'еры Грэнландыі і Даніі Мутэ Эгедэ і Метэ Фрэдэрыксен. Фота: Kristian Tuxen Ladegaard Berg/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

«Грэнландыя не хоча быць амерыканскай або дацкай, але хоча быць незалежнай», — заявіў прэм'ер-міністр арктычнай выспы ў канцы бурнага тыдня, які паследаваў за адмовай абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выключыць прымяненне сілы для ўстанаўлення кантролю над тэрыторыяй, піша Financial Times.

Мутэ Эгедэ сказаў, што «статус-кво — гэта не варыянт», калі ён выказаў жаданне велізарнага і геапалітычна важнага вострава з насельніцтвам 57 000 чалавек мець «свой уласны голас», атрымаўшы незалежнасць ад Даніі і адмовіўшыся ад спробаў Трампа купіць Грэнландыю.

«Мы не хочам быць датчанамі, мы не хочам быць амерыканцамі, мы хочам быць грэнландцамі», — заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен заявіла на той жа сустрэчы, што імкненне Грэнландыі да незалежнасці з'яўляецца законным і зразумелым», назваўшы цікавасць ЗША да аўтаномнай тэрыторыі «пазітыўным».

Фрэдэрыксен дадала, што хацела б захаваць адзінства каралеўства Данія, у склад якога ўваходзяць Данія, Грэнландыя і аўтаномная тэрыторыя Фарэрскія выспы. «Я асабіста лічу, што калі мы будзем трымацца разам, то станем мацней у глабальнай гульні», — падкрэсліла яна. 

Эгедэ, які неаднаразова падкрэсліваў, што Грэнландыя не прадаецца, заявіў, што тэрыторыя адкрыта для супрацоўніцтва з ЗША, як гэта ўжо даўно было зроблена, але настойваў на тым, што яе лёс будуць вырашаць грэнландцы. Ён сказаў, што ваенная пагроза Трампа была «сур'ёзнай», але грэнландцы не павінны ўпадаць у «істэрыку».

Каментары2

  • E_R
    11.01.2025
    Usio dobra, ale tolki niezrazumieła za košt čaho, kaho?! Hetak ža, jak arabskija palestynskija terytoryi, dajcie pabolš hrošaj - my budziem niezaležnymi?
  • Нацик
    12.01.2025
    Значит будут американскими

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць