БЕЛ Ł РУС

Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі

27.03.2026 / 20:17

Арына Жураўская

Знаходка жанчыну здзівіла, бо яна наіўна верыла, што адзін з самых знакамітых беларускіх брэндаў шые адзенне ў Беларусі.

Беларуска Марыя апублікавала ў Threads фота дзіўнай знаходкі. Яна набыла дзіцяці джынсы айчыннага брэнду Mark Formelle, а ў кішэні аказалася паперка з кітайскімі іерогліфамі, напісанымі ад рукі.

Дарэчы, калі перакласці тэкст на беларускую, дык нічога незвычайнага ў ім няма: проста нехта занатаваў інфармацыю пра джынсы (мадэль, колер, памер і гэтак далей).

Сама Марыя верыла, што Mark Formelle шые рэчы на радзіме, таму была вельмі здзіўленая. І нават тэгнула афіцыйны акаўнт брэнду, каб атрымаць адказ на пытанне: «Як такое магчыма?».

Беларусы ў каментарах пачалі жартаваць і прапаноўваць свае пераклады:

«Там напісана: «я маленькая кітайса, шыю для дзядзечкі Фармэля жынсі, ратуйце/дапамажыце, прымушаюць працаваць у панчохах!»

«Тыдзень доўгі. Сярэбраны кот есць. Калі сіняе сустрэнецца з жоўтым на захадзе. Паездка ў Кітай гучыць нядрэнна, калі ісці асцярожна».

«Дык гэта ж на заслаўскай трасянцы напісана. Усе так у Заслаўі гавораць».

Нехта палічыў знаходку невыпадковай: «Гэта знак, што трэба вучыць кітайскую, зараз вельмі перспектыўна!»

А рэпетытарка кітайскай мовы скарысталася магчымасцю парэкламаваць свае паслугі: «Запісваемся да мяне на кітайскую. Навучу вас чытаць усе запіскі са штаноў».

Чытайце таксама:

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Жанчына, у якой памерла дачка, праз сацсеткі шукае беларускі світшот, як быў у дзіцяці. Вытворца таксама адгукнуўся

Каментары да артыкула