БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў

27.03.2026 / 21:35

Nashaniva.com

Такімі падлікамі падзяліўся ў сваім Threads Дзмітрый, заўважыла выданне «Моцныя навіны».

Мужчына расказаў, што ў той дзень адправіўся на рыбалку. Пакуль ішоў — убачыў на сабе кляшча, потым яшчэ аднаго. Іх было шмат — як уздоўж сцежкі, так і практычна каля самай зямлі.

Посмотреть в Threads

Спачатку ён лічыў, колькі крывасмокаў зняў з сябе, аднак калі лічба перавысіла 140 штук, то перастаў.

Дарэчы, цяпер у сацсетках беларусы пачалі актыўна скардзіцца на кляшчоў. Так, адзін з карыстальнікаў з Палесся расказаў, што за 2 гадзіны вычэсвання знайшоў іх у свайго сабакі ажно 47.

Посмотреть в Threads

Чытайце таксама:

З пачатку года ўжо пяць выпадкаў укусу кляшчоў

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі

Каментары да артыкула