БЕЛ Ł РУС

Выходзіць новая партыя залатых манет «Славянка»

28.03.2026 / 16:29

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць выпусціць новую партыю залатых інвестыцыйных манет «Славянка». Нацыянальны банк абвясціў, што ў абарачэнне паступіць манета наміналам 50 рублёў. 

Новую манету выпусцяць накладам 5 тысяч штук. Яна вырабленая з золата высокай пробы (999,9), важыць 7,78 грама і прызначаная для захавання сродкаў і інвестыцый. Пры гэтым яна з’яўляецца афіцыйным плацежным сродкам у краіне і можа выкарыстоўвацца без абмежаванняў. У продаж манета паступіць 14 красавіка.

Акрамя гэтага, у серыі «Славянка» ёсць і іншыя манеты: залатая наміналам 100 рублёў і срэбная — 20 рублёў. Іх можна набыць у банках: прыкладна за 7580 рублёў (100 рублёў), 3830 рублёў (50 рублёў) і 320 рублёў (срэбная).

Манеты «Славянка» сталі першымі інвестыцыйнымі манетамі Нацыянальнага банка. Паводле інфармацыі на сайце рэгулятара, іх пачалі выпускаць у 2013 годзе.

Першая партыя манет наміналам 50 рублёў, колькасцю да 100 тысяч штук, была выраблена на швейцарскім прадпрыемстве Valcambi. Пазней іх чаканілі ўжо ў Казахстане. А з мінулага года залатыя інвестыцыйныя манеты Нацбанка пачалі вырабляць у Беларусі — на гомельскім прадпрыемстве «Крышталь».

Чытайце таксама:

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»

Нацбанк выпускае манеты «Славянка»

Нацбанк прэзентаваў квадратную, прамавугольную манету і манету дзіўнай формы

Нацбанк выпусціць манету «Бацька»

Нацбанк выпускае манеты «Матуля»

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта

Каментары да артыкула