Грамадства55

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»

Першую залатую манету адчаканілі менавіта ў Беларусі. Пра гэта старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка заявіў на дакладзе ў Лукашэнкі аб развіцці банкаўскай сістэмы, паведамляе БелТА.

Манета «Славянка». Фота: Нацбанк

«Усім вядома, што Нацыянальны банк актыўна выпускае ў абарачэнне памятныя і інвестыцыйныя манеты, у тым ліку з каштоўных металаў. Для мяне было сюрпрызам даведацца, што ўсе яны выпускаліся за мяжой. Па замове Нацыянальнага банка, але за мяжой. Спачатку ў Еўрасаюзе, потым у дружалюбных краінах: Кітай, Расія, Казахстан», — сказаў Раман Галоўчанка, які раней быў прэм'ер-міністрам.

Па словах старшыні праўлення Нацбанка, пры выпуску ў іншых краінах манет з срэбра або золата там жа даводзіцца купляць і метал, «пры гэтым наша сыравіна — лом каштоўных металаў — застаецца незапатрабаванай. Таму мы з міністрам фінансаў падумалі: чаму самі не можам зрабіць?»

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што Гомельскае прадпрыемства «Крышталь», якое працуе з каштоўнымі металамі, трохі дааснасцілі і адчаканілі першую залатую манету, якая называецца «Славянка».

Старшыня праўлення Нацбанка перадаў яе Лукашэнку. «Цалкам зробленая ў Беларусі з беларускай сыравіны, калі можна так сказаць», — дадаў ён.

Каментары5

  • Саламон
    12.08.2025
    Спроба Галоўчанкі дагадзіць Крамлю відавочная. Бо надпіс "Cлавянка" кірыліцай - гэта рэверанс менавіта туды. Бо палякі - таксама славяне, але ў іх варожая Крамлю і Лукашэнку лацініца. Пра габрэяў увогуле памаўчым.
  • У пераплаўку
    12.08.2025
    Дурачок
  • Жж
    12.08.2025
    Галоўчанка выпусціў манету. Які ён маладзец.
    Ведаеце яшчэ каго-небудзь з беларускіх грамадзян, які выпускаў манеты, га?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць