БЕЛ Ł РУС

Амаль траціна прадпрыемстваў у Беларусі стратныя

28.03.2026 / 18:47

Nashaniva.com

У Беларусі ў пачатку 2026 года рэзка вырасла доля стратных арганізацый. Згодна з данымі Белстата, па выніках усяго 2025 года са стратамі працавалі 13,3% прадпрыемстваў, аднак ужо ў студзені 2026 года іх доля падскочыла да 31,9%, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для параўнання: у студзені мінулага года паказчык складаў 25,1%. Гэта значыць, за год ён вырас адразу на 6,8 працэнтных пункта.

Пры гэтым на працягу 2025 года сітуацыя паступова паляпшалася. Пасля студзеньскіх 25,1% доля стратных арганізацый зніжалася амаль увесь год: да 20% вясной, 16,2% летам і 13,3% да снежня. Аднак новы год пачаўся з рэзкага пагаршэння фінансавых вынікаў прадпрыемстваў.

Самая высокая доля стратных кампаній у студзені 2026 года зафіксаваная ў Мінску (36,9%). Далей ідуць:

Найменшая доля стратных арганізацый сярод названых рэгіёнаў — у Віцебскай вобласці, дзе яна склала 25,5%.

Калі глядзець не толькі на колькасць праблемных прадпрыемстваў, але і на велічыню іх стратаў, то найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў Гомельскай вобласці. Там сярэднія чыстыя страты на адну стратную арганізацыю склалі 487,6 тысячы рублёў. Далей ідуць Мінск (427,3 тысячы рублёў) і Мінская вобласць (394,5 тысячы рублёў).

Сярэдні паказчык па Беларусі складае 380,0 тысяч рублёў. Найніжэйшымі страты былі ў прадпрыемстваў у наступных абласцях:

Чытайце таксама:

БелАЗ пачаў выпрабаванне беспілотных самазвалаў

На рынак вярнулася «Брэсцкае піва» з новым загадкавым уладальнікам

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх

«Беларуськалій» банкрутуе дачку, якую ніхто не захацеў купіць

Каментары да артыкула