БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Пакуль перанакіравання зброі з Украіны на Блізкі Усход няма, а там пабачым

28.03.2026 / 22:03

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў размове з журналістамі заявіў, што ЗША пакуль што не перанакіроўвалі зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход. Аднак ён адзначыў, што сітуацыя ў будучыні можа залежаць ад многіх фактараў, і найперш ад таго, колькі будзе доўжыцца вайна, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Паводле слоў Зяленскага, пакуль неспрыяльных для Украіны дзеянняў не адбывалася, але прадказаць далейшае развіццё падзей складана. Ён выказаў надзею, што падобных рашэнняў і надалей не будзе, падкрэсліўшы, што ЗША ўжо і так выкарыстоўваюць значныя аб’ёмы ўзбраення.

Уладзімір Зяленскі таксама дадаў, што Украіна разумее, чаго хоча Іран ад супрацоўніцтва з Расіяй, і гэта таксама ўплывае на сітуацыю як ва Украіне, так і на Блізкім Усходзе.

У сваю чаргу дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа таксама ўчора рашуча аспрэчыў, што Вашынгтон ужо пачаў перанакіроўваць зброю для Украіны з-за канфлікту на Блізкім Усходзе, але дапускае, што такая магчымасць у будучыні існуе.

Чытайце таксама:

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Каментары да артыкула