БЕЛ Ł РУС

У Нідэрландах падчас пракладання каналізацыі знайшлі фрагмент карабля вікінгаў

28.03.2026 / 22:24

Nashaniva.com

Падчас работ па пракладанні каналізацыі на паўднёвым усходзе ад Амстэрдама рабочыя трапілі на нечаканую знаходку — вялікі кавалак драўніны, які можа паходзіць ад карабля вікінгаў. З-за гэтага работы давялося часова спыніць, паведамілі ўлады горада Вейк-бей-Дурстэдэ.

Фота: facebook.com/gemeentewijkbijduurstede

Паводле наяўнай інфармацыі, знойдзены фрагмент мае даўжыню больш за тры метры і, магчыма, адносіцца да IX стагоддзя. Калі гэта пацвердзіцца, гэта будзе першая падобная археалагічная знаходка ў гэтым горадзе.

Фота: facebook.com/gemeentewijkbijduurstede

Гістарычна гэта месца вядомае як Дорэстад — важны гандлёвы цэнтр у VII—IX стагоддзях, які злучаў скандынаўскія землі з тэрыторыямі франкаў. Таму знаходка можа быць звязаная як з гандлем, так і з нападамі вікінгаў, якія часта адбываліся ў гэтым рэгіёне.

Фота: facebook.com/gemeentewijkbijduurstede

Каб дакладна вызначыць узрост драўніны, археолагам яшчэ трэба правесці дадатковыя даследаванні, у тым ліку аналіз гадавых кольцаў дрэва. Ёсць, праўда, таксама версія, што гэта можа быць не карабель вікінгаў, а больш позняе судна — напрыклад, гандлёвы «ког» з XIII—XIV стагоддзяў.

Знойдзены фрагмент ужо асцярожна дасталі і перадалі спецыялістам для далейшага вывучэння. У будучыні яго могуць выставіць у мясцовым музеі як важную гістарычную рэліквію.

Чытайце таксама:

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі

На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай

У Шумілінскім раёне падчас раскопак знайшлі паясную накладку часоў вікінгаў

Каментары да артыкула