БЕЛ Ł РУС

Пры рэканструкцыі моста ў Бабруйску ў каштарыс унеслі лішнія 8 мільёнаў на фарбу

30.03.2026 / 20:12

Nashaniva.com

Пры рэканструкцыі моста ў Бабруйску праекціроўшчыкі заклалі ў каштарыс лішнія работы і матэрыялы, з-за чаго кошт быў завышаны прыкладна на 8 мільёнаў рублёў, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці.

Спецыялісты заўважылі, што ў праектна-каштарысную дакументацыю памылкова ўключылі завышаныя аб’ёмы работ па афарбоўцы маста.

Сума гэтых «лішніх» работ складала амаль чвэрць ад агульнага кошту ўсяго праекта рэканструкцыі.

Пасля ўмяшання кантрольных органаў у праект унеслі змены, і агульныя выдаткі на рэканструкцыю моста скарацілі больш чым на 8 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

У Лошыцкім парку адновяць стары млын

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?

Каментары да артыкула