БЕЛ Ł РУС

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»

30.03.2026 / 21:25

Nashaniva.com

Памёр украінскі артыст Уладзімір Камароў — адзін з самых вядомых удзельнікаў трупы «Маскі-шоу». Яму быў 61 год. Артыст пайшоў з жыцця 29 сакавіка ў Адэсе. Паводле інфармацыі калег, прычынай стала сардэчная недастатковасць, піша РБК-Украіна.

Уладзімір Камароў

Камароў быў добра вядомы як яркі камедыйны акцёр. Ён працаваў у ансамблі пантамімы і клаўнады «Маскі» пры Адэскай філармоніі, выступаў у кіеўскім эстрадным тэатры «Шарж», а з 1989 года зноў далучыўся да «Маскі-шоу», дзе стаў адным з самых пазнавальных артыстаў.

Уладзімір Камароў у розных ролях

У 2002 годзе ён пакінуў калектыў і разам з Аляксем Агап’янам стварыў дуэт «Адэкалон». Пазней заснаваў уласны музычна-гумарыстычны праект, у якім спалучаў сцэну з рок-н-ролам і блюзам.

Чытайце таксама:

Памёр галівудскі акцёр Джэймс Толкан

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады

Памёр экс-прэм'ер Францыі Ліянэль Жаспэн

Каментары да артыкула