З 1 красавіка ў Мінску падаражэюць месцы на некаторых аўтастаянках
У Мінску з 1 красавіка павышаюцца тарыфы на паслугі па захоўванні транспартных сродкаў на аўтастаянках ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі». Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце прадпрыемства.
Фота ілюстрацыйнае
У прыватнасці, месячны тарыф (распаўсюджваецца не на ўсе аўтамабільныя стаянкі) па захоўванні транспартнага сродку з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 тон уключна (легкавы аўтамабіль, вагон легкавы):
- для фізічных асоб, акрамя ІП, вызначаецца ў памеры 55 рублёў;
- для юрыдычных асоб, ІП вызначаецца ў памеры 59 рублёў.
Чытайце таксама:
У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк