БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі навукоўцы знайшлі страўсіныя яйкі, якім каля 7 тысяч гадоў

31.03.2026 / 18:46

Nashaniva.com

У паўднёвай частцы Ізраіля археолагі знайшлі страўсіныя яйкі, узрост якіх складае каля 7000 гадоў. Яны ляжалі побач з невялікім вогнішчам, што сведчыць пра іх верагоднае гатаванне і ўжыванне ў ежу, піша выданне Нeritage Daily.

Фота: Israel Antiquites Authority

Даследчыкі мяркуюць, што яйкі былі свядома прынесеныя да агню, бо іх размяшчэнне не выглядае выпадковым. Адно з яек нават знаходзілася непасрэдна ў вогнішчы, што яшчэ больш пацвярджае версію пра іх прыгатаванне.

Страўсіныя яйкі былі важнай крыніцай ежы для качавых людзей у пустыні, бо яны вялікія і могуць накарміць некалькі чалавек. У засушлівых умовах такая ежа была асабліва каштоўнай.

Навукоўцы адзначаюць, што падобныя знаходкі рэдкія, бо яечная шкарлупіна з часам хутка разбураецца. У гэтым жа выпадку яйкі захаваліся дзякуючы пяску, які іх накрыў, а пазней зноў адкрыўся з-за руху дзюнаў.

Гэтая знаходка дапамагае лепш зразумець жыццё старажытных качавых людзей, пра якіх захавалася вельмі мала сведчанняў.

Чытайце таксама:

У Нідэрландах падчас пракладання каналізацыі знайшлі фрагмент карабля вікінгаў

Егіпцяне валодалі складанымі тэхналогіямі задоўга да пірамід

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча шахцёра, які жыў 4,5 тысячы гадоў таму

У прадмесці Рыма знайшлі рэшткі збудаванняў больш чым двухтысячнай даўніны

Кітайскія археолагі аднавілі пазалочаныя даспехі больш чым тысячагадовай даўніны

Каментары да артыкула