«Белавія» аб'явіла пра зніжкі на рэйсы ў Кутаісі і Тбілісі
1 і 2 красавіка ўключна квіткі па тарыфе «Прома» з Мінска ў Кутаісі і назад будуць каштаваць ад 775 рублёў. У Тбілісі і назад — ад 882 рублёў, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Аэрапорт у Кутаісі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: kutaisi.aeroport.website
Набыць акцыйныя квіткі можна толькі на афіцыйным сайце. Вылет магчымы да 31 мая 2026 года ўключна.
Квіток можна аформіць як туды і назад, так і ў адзін бок. Колькасць месцаў абмежаваная. Усе падрабязнасці рэкамендуецца ўдакладняць у афіцыйных прадстаўнікоў авіякампаніі да куплі квітка.
Чытайце таксама:
Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа
«Белавія» пераходзіць на летні расклад
«Белавія» падоўжыла адмену рэйсаў у Тэль-Авіў да сярэдзіны красавіка