Грамадства11

«Белавія» пераходзіць на летні расклад

З 29 сакавіка Нацыянальны аэрапорт Мінск пераходзіць на летні расклад, які будзе дзейнічаць да 24 кастрычніка. У новым сезоне рэгулярныя рэйсы з беларускай сталіцы плануюць выконваць 10 авіякампаній.

Фота: Lookby.media

Усяго ў раскладзе заяўлена 34 напрамкі, уключаючы папулярныя курортныя маршруты і рэйсы ў аддаленыя рэгіёны Расіі.

Нягледзячы на наяўнасць у летнім плане рэйсаў у Ізраіль, «Белавія» ўжо падоўжыла адмену палётаў у Тэль-Авіў да 16 красавіка ўключна. Гэта звязана з рашэннем авіяцыйных уладаў Ізраіля абмежаваць выкарыстанне паветранай прасторы для замежных перавозчыкаў.

Таксама пад пытаннем застаецца стабільнасць рэйсаў у Дубай: раней паведамлялася аб прыпыненні палётаў па гэтым напрамку да 19 красавіка з-за адклікання слотаў мясцовымі ўладамі.

Тым не менш у асноўным раскладзе «Белавія» значыцца наступны пералік гарадоў: Алматы, Астана, Баку, Батумі, Дэлі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Казань, Калінінград, Камрань/Нячанг (В’етнам), Кутаісі, Матала (Шры-Ланка), Масква (Дамадзедава, Унукава, Шарамеццева), Махачкала, Мурманск, Санья, Санкт-Пецярбург, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Тэль-Авіў, Туркменбашы і Урумчы.

Расійскія перавозчыкі таксама пацвердзілі свае праграмы. «Аэрафлот» злучыць Мінск з Шарамеццева, а «Пабеда» — з Унукава і Санкт-Пецярбургам. Red Wings плануе лётаць у падмаскоўны Жукоўскі, а таксама ў Перм, Самару і Чалябінск. Кампанія «Северсталь» забяспечыць рэйсы ў Калугу, Петразаводск і Чарапавец, а «Азімут» — у Мінеральныя Воды. На азіяцкім напрамку палёты ў Пекін і Сіянь працягне Air China, у Ташкент — Uzbekistan Airways, у Алматы — SCAT, а з Дубая ў Мінск будзе лётаць FlyDubai.

Каментары1

  • Кашмар
    27.03.2026
    Ну вельмi цiкавыя напрамкi. Усё жыццё марыў наведаць Чалябiнск, Перм i Туркменбашы.
    Вось кошт таго, што беларусы захацелi рускага мiру i працягваюць iм насалоджвацца.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць