БЕЛ Ł РУС

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках

1.04.2026 / 17:36

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас падвядзення вынікаў праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл 1 красавіка вучыў вайскоўцаў, што яны павінны часцей мяняць месцы сваёй дыслакацыі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Лукашэнка падкрэсліў, што вельмі важна своечасова пакідаць пастаянныя месцы дыслакацыі, напрыклад казармы, і перамяшчацца ў іншыя раёны. Сучасныя сродкі разведкі, маўляў, дазваляюць праціўніку бачыць і адсочваць размяшчэнне войскаў. У якасці прыкладу ён згадаў, што яму паказвалі фотаздымкі, зробленыя з украінскага беспілотніка, на якіх відаць размяшчэнне беларускіх вайсковых аб’ектаў у раёне Брэста.

«Усе нас бачаць, ведаюць. Мне якраз з украінскага беспілотніка даслалі фатаграфіі. Я іх паглядзеў. Раён Брэста яны здымалі. І нашу брыгаду там, і ўсе гэтыя пункты, якія знаходзяцца ў гэтым раёне. Яны ўсё бачаць і ведаюць».

З гэтага робіцца выснова, што калі праціўнік ведае дакладныя каардынаты, то менавіта па гэтых месцах у першую чаргу могуць быць нанесеныя ракетныя ўдары. Таму, каб знізіць такую рызыку, неабходна не толькі мяняць раёны засяроджання, але і рабіць гэта рэгулярна, асабліва ў перыяд узрастання небяспекі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што армія павінна быць пастаянна гатовая да вайны

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Каментары да артыкула