БЕЛ Ł РУС

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

2.04.2026 / 08:34

Nashaniva.com

Падчас наведвання рэстарана «Мак.бай» у Мінску 8 сакавіка Аляксандр Лукашэнка загадаў перайменаваць каву амерыкана. Амаль адразу рэстаран узяўся за справу. 

Фота: Какабай

Падчас дэманстрацыі Лукашэнку працы апарата самаабслугоўвання ў рэстарацыі сеткі «Мак.бай» у Мінску дырэктарка сеткі Вікторыя Данько стала дзеля прыкладу заказваць праз яго каву амерыкана.

Лукашэнка, пачуўшы назву амерыкана, адрэагаваў:

«Амерыкана трэба перайменаваць у беларускі брэнд. У дужках пакуль пішы «амерыкана», а калі звыкнуць, тады…»

Ужо праз некалькі дзён у «Мак.бай» пачалі выбіраць новую назву для амерыкана, каб яна была беларускай. 

І вось вынік — новая назва — «Наша кава». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула