БЕЛ Ł РУС

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы

2.04.2026 / 17:51

Nashaniva.com

Сёстры Свята-Елісавецінскага манастыра былі заўважаны на французскім востраве Корсіка, дзе яны прапануюць і прадаюць сваю прадукцыю. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія» са спасылкай на мясцовыя каталіцкія парафіі.

Паведамляецца, што гэта не першы іх візіт на востраў: у 2025 годзе яны ўжо прыязджалі туды. У прыватнасці, інфармацыю пра іх прыезд распаўсюджвала парафія ў горадзе Баніфача.

У аб’явах адзначалася, што манастыр з Мінска нібыта збірае сродкі на дапамогу дзіцячаму дому і псіхіятрычнай бальніцы.

Свята-Елісавецінскі манастыр у Навінках пад Мінскам — гэта асяродак расійскага шавінізму. Там збіраюць дапамогу для расійскага войска і вядуць антыеўрапейскую, праваенную прапаганду.

Чытайце таксама:

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Манашак са Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі ў яшчэ адной краіне «амаральнай Еўропы»

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі

Царква Швецыі заклікала свае прыходы больш не мець спраў з мінскім Свята-Елісавецінскім манастыром

Каментары да артыкула