БЕЛ Ł РУС

У Мінску ацяпленне перавялі ў «самы эканомны рэжым»

2.04.2026 / 19:12

Nashaniva.com

У Мінску замест поўнага адключэння ацяплення ў перыяд пацяплення вырашылі перавесці сістэму ў «самы эканомны рэжым». Пра гэта паведаміла арганізацыя «Мінскэнерга».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

З-за цёплага надвор’я ў батарэі цяпер падаецца цепланосьбіт з мінімальна магчымай тэмпературай і зніжанай цыркуляцыяй. У арганізацыі адзначылі, што тэмпература вады ў сістэме каля 70 градусаў — гэта самая ніжняя мяжа, якая дазваляе падтрымліваць нармальны ўзровень нагрэву.

Спецыялісты тлумачаць, што ў міжсезонне складана рэгуляваць тэмпературу ацяплення: ноччу яшчэ холадна, а ўдзень — значна цяплей. Дадаткова ўплывае і размяшчэнне будынкаў: у памяшканнях, якія выходзяць на сонечны бок, можа быць нават занадта горача.

У некаторых рэгіёнах Беларусі ўжо пачалі адключаць ацяпленне, але ў сталіцы пакуль вырашылі дзейнічаць больш асцярожна.

Звычайна поўнае завяршэнне ацяпляльнага сезона адбываецца па рашэнні гарадскіх уладаў. Ацяпленне ў сацыяльных установах адключаюць, калі тэмпература трымаецца вышэй за +10°C на працягу трох сутак, а ў жылых дамах — калі стабільна трымаецца вышэй за +8°C.

Чытайце таксама:

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Зараз у мяне толькі адна мэта — вывезці адсюль дзяцей як мага хутчэй». Беларусы расказалі, як мяняецца іх жыццё

Каментары да артыкула