Мяняюцца правілы ўезду ў Індыю
Індыя, якая апошнім часам стала дастаткова папулярным турыстычным кірункам для беларусаў, памяняла правілы ўезду для іншаземцаў. Новыя патрабаванні пачалі дзейнічаць з 1 красавіка, паведаміла прэс-служба «Белавія».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Цяпер усім, хто прылятае ў краіну, трэба загадзя запаўняць электронную карту прыбыцця (e-Arrival Card). Папяровы варыянт больш не выкарыстоўваецца. Запоўніць такую форму неабходна не пазней чым за 72 гадзіны да прыбыцця, і яна абавязкова павінна быць у кожнага пасажыра — яе правяраюць яшчэ падчас рэгістрацыі на рэйс.
Пры гэтым важна памятаць, што гэтая карта не замяняе візу. Для паездкі ў Індыю яна па-ранейшаму патрэбная. Аформіць візу, аднак, можна анлайн: трэба запоўніць анкету, аплаціць збор, а пасля таго звычайна на працягу трох дзён прыходзіць адказ.
З Мінска ёсць прамыя рэйсы ў сталіцу Індыі Нью-Дэлі. Пералёт туды займае каля сямі гадзін.
Чытайце таксама:
Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа
«Белавія» пераходзіць на летні расклад
Авіярэйсы з Мінска на Мальдывы могуць запусціць у жніўні
Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю