У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект
Беларуска з нікам kristinavilain_2.0 расказала ў Threads пра пабочны эфект ад зефіру NanoFit ад бабруйскага «Чырвонага харчавіка», заўважылі «Моцныя навіны».
Фота: threads.com/@kristinavilain_2.0
Па словах дзяўчыны, яна з’ела ўсяго адну зефірку, пасля чаго ў яе «суткі балелі ўсе кішкі». У сваім пасце дзяўчына задалася рытарычным пытаннем — а што ж будзе з тымі, хто з’еў паўпачка?
Бабруйскі вытворца, да якога аўтар публічна звярнулася, не пакінуў скаргу без адказу. Дзяўчыне прынеслі прабачэнні за непрыемны вопыт з іх прадукцыяй і падрабязна патлумачылі, чым выкліканы такі эфект.
«Асноўным заменнікам цукру ў нашай прадукцыі з’яўляецца мальтыт, які можа выклікаць дыскамфорт, такі як метэарызм і дыярэя, асабліва пры высокім спажыванні», — патлумачылі ў кампаніі.
Чытайце таксама:
Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва
У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі