Эканоміка22

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі

Больш за паўгода вытворчасць працуе ў эксперыментальным рэжыме. Хутка ж плошчы сур’ёзна павялічацца.

У Маладзечне рыхтуюцца да запуску незвычайнай вытворчасці — упершыню тут асвоілі выпуск аквафабы. Гэта інавацыйны парашок з нута — раслінная альтэрнатыва яйкам, з якога можна прыгатаваць зефір, безэ, маянэз, распавядае СТБ.

Эксперыментальны цэх працуе паўгода. Тут таксама вырабляюць шырокі асартымент кансерваў: ад бабовых у таматным соусе да струковай фасолі і намазак. Пакуль аб'ёмы вытворчасці складаюць каля 20 тысяч адзінак за месяц. Прадукцыя прадаецца як у Беларусі, так у Расіі і Казахстане.

Зусім хутка прадпрыемства пашырыць плошчу і адкрые асноўны вытворчы цэх. 

— Было закуплена самае перадавое абсталяванне, якое дасць магчымасць нам выпускаць выдатную прадукцыю для жыхароў нашай краіны, а таксама блізкага замежжа. Пры запуску другой чаргі аб'ёмы прадукцыі павялічацца ў 20 разоў і будуць створаны 53 новыя рабочыя месцы. Планаў яшчэ дастаткова шмат, на дасягнутым не спыняемся. І думаю, што зможам яшчэ здзівіць бліжэй да канца года, — абяцае Віталь Кулік, намеснік дырэктара па развіцці прадпрыемства па перапрацоўцы бабовых культур. 

Каментары2

  • хамса ў та маці
    23.02.2026
    "У Маладзечне рыхтуюцца да запуску незвычайнай вытворчасці — упершыню тут асвоілі выпуск аквафабы. Гэта інавацыйны парашок з нута — раслінная альтэрнатыва яйкам"

    малайцы, што сказаць. у майго сына 100% алергія на яйка. ягоны арганізм цалкам адрынае любое яйка. нават перапялінае, якое лічыцца тыпу гіпаалергенным. то бок яму ніколі не пакаштаваць такія вырабы, як зефір ці бісквіт і т.п. са звычайнага яйка.. ну калі хіба з аквафабы
  • Žvir
    23.02.2026
    Nu, heta nie dla kucharaŭ-amataraŭ, tady navošta ŭ takoj kolkaści ?.. Bo profi nia budzie hetym karystacca, profi naŭrad ci "zdradzić" sapraŭdnamu jajku... U suchim astatku zastajucca kulinarnyja 1) ekspierymientatary-vynachodniki, i 2) šarłatany, jakich nia tak i šmat...

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць