БЕЛ Ł РУС

Расійская шпіёнка была ў адносінах з трансгендарнай амерыканкай, якая працавала на ўкраінскую разведку

4.04.2026 / 23:01

Nashaniva.com

35‑гадовая расіянка Нома Зарубіна, якую ў ЗША падазраюць у працы на расійскую разведку, была ў адносінах з трансгендарнай амерыканкай Сарай Эштан-Чырыла. У 2022 годзе тая ўступіла добраахвотніцай у тэрабарону Харкава, пасля была медыкам на перадавой. А пасля таго ўкраінская разведка прапанавала ёй працу — выяўляць расійскіх агентаў сярод праціўнікаў пуцінскага рэжыму, піша Astra.

Нома Зарубіна і Сара Эштан-Чырыла

Задачай Зарубінай у ЗША быў збор інфармацыі пра апазіцыянераў — у тым ліку праз асабістыя і інтымныя сувязі. Яна дзейнічала пад псеўданімам «Аліса».

Нома Зарубіна

Упершыню Зарубіна і Эштан-Чырыла сустрэліся ў 2024 годзе на вячэры з удзелам расійскіх апазіцыянераў Іллі Панамарова і Андрэя Іларыёнава пад Вашынгтонам падчас саміту НАТА. Паводзіны Зарубінай ужо тады выклікалі ў Сары падазрэнні.

У лістападзе 2024 года Зарубіну арыштавалі ў ЗША за пасярэдніцтва ў прастытуцыі. Тады яна зманіла ФБР, што нічога не ведае пра расійскую разведку.

Вясной 2025 года Зарубіна сама аднавіла кантакт — ужо з рамантычнай цікавасцю. Эштан-Чырыла дзейнічала па ўзгадненні з украінскімі спецслужбамі і працягнула камунікацыю.

«Усё пачалося з яе спробы нешта разведаць і перарасло ў блізкія адносіны, падчас якіх я атрымала важную інфармацыю», — узгадвае яна.

У выніку іх адносіны доўжыліся каля 8 месяцаў.

Сара Эштан-Чырыла і Нома Зарубіна

У снежні 2025 года Зарубіна была паўторна арыштаваная ў ЗША. Яна дала прызнальныя паказанні. У сваю чаргу, Сару Эштан-Чырыла завочна асудзілі ў Расіі да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Пры гэтым, як сцвярджае амерыканка, «Аліса» сімпатызавала легіёну «Свабода Расіі», а таксама руху, які забівае генералаў і які быў датычны да смерці Дар’і Дугінай.

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?

Найбліжэйшая памочніца Эпштэйна аказалася дачкой расійскага чэкіста, занятага на дзяржаўных праектах у Іране

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай

Каментары да артыкула