У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок
У Беларусі выставілі на продаж незвычайны аб’ект — цэлы былы вайсковы гарадок у Крупках Мінскай вобласці. Пачатковая цана выглядае сімвалічнай — усяго каля 585 рублёў (13 базавых велічынь). Але такая нізкая сума тлумачыцца тым, што разам з аб’ектам ідуць пэўныя абавязкі для пакупніка, піша Tochka.by.
Фота: БУТБ-Маёмасць
У склад лота ўваходзіць 12 будынкаў: штаб, КПП, сталовая, клуб, гаражы і нават былы шпіталь. Агульная плошча — каля 3,5 тысячы квадратных метраў. Таксама ёсць інжынерныя сеткі, у тым ліку электракамунікацыі.
Да аб’екта дадаецца і зямельны ўчастак плошчай каля 6,5 тысячы гектараў, але не ва ўласнасць, а ў арэнду на 50 гадоў.
Фармальна новы ўладальнік можа выкарыстоўваць тэрыторыю па-рознаму — напрыклад, пад склады, навучальныя або спартыўныя аб’екты. Фактычна гэта гатовая база, якую можна прыстасаваць пад бізнэс ці іншыя праекты.
Фота: БУТБ-Маёмасць
Аднак ёсць важныя ўмовы. Пакупнік абавязаны прывесці тэрыторыю ў парадак: на працягу пяці гадоў правесці рэканструкцыю або пры неабходнасці знесці будынкі. Акрамя таго, выкарыстанне аб’екта трэба пачаць не пазней чым праз паўгода пасля куплі.
Фота: БУТБ-Маёмасць
Такім чынам, нізкая цана — гэта хутчэй «уваходны білет», а асноўныя выдаткі звязаныя з аднаўленнем і далейшым выкарыстаннем былога гарадка.
Чытайце таксама:
У Клецкім раёне прадаюць за бесцань сядзібу Яленскіх