Грамадства11

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння

Калісьці трохпавярховы дом вуліцы Камсамольскай быў упрыгажэннем Задзвіння, але за апошнія гады ператварыўся ў руіны проста на вачах гараджан. Цяпер небяспечную скрыню спрабуюць прадаць новаму ўласніку, але ахвотных браць на сябе адказнасць да даведзены да ручкі помнік архітэктуры няма. 

Дом у канцы 2010‑х гадоў. Фота: vkurier.by

Чарговая спроба прадаць будынак па вуліцы Камсамольскай, 28 адбудзецца ў канцы сакавіка 2026 года, аднак гісторыя папярэдніх аўкцыёнаў не дае шмат падстаў для аптымізму.

Ад раскошнай камяніцы да руіны

Будынак быў узведзены ў 1910‑я гады, як мяркуецца, па праекце гарадскога архітэктара Ціхана Кібардзіна. Гэта быў жылы дом, характэрны хутчэй для буйных гарадоў кшталту Санкт-Пецярбурга ці Вільні: з параднай лесвіцай па цэнтры і «чорнымі» ўваходамі з кухань. Яго архітэктура спалучае элементы розных стыляў: раслінны арнамент XIX стагоддзя тут суседнічае з формамі мадэрну, а пад вокнамі вылучаюцца ляпныя гірлянды з каласамі.

Дом перажыў дзве сусветныя вайны, і пасля аднаўлення ў 1950‑я гады ў ім жылі работнікі станкабудаўнічага завода. У 2010—2011 гадах ён быў прызнаны аварыйным, і жыхароў пачалі адсяляць.

Дом у 1980‑я і ў канцы 2010‑х гг. Фота: vkurier.by

Яшчэ ў 2016 годзе, як сведчаць панарамныя здымкі вуліцы, будынак выглядаў цалкам прыстойна: з дахам, цэлымі вокнамі і тынкоўкай на сценах. Аднак сапраўднае разбурэнне пачалося не ад узросту, а пасля таго, як дом трапіў у прыватныя рукі.

У 2015 годзе яго набыло ТАА «СК-ЕўраІнвест» амаль за чвэрць мільёна даляраў. Новы ўласнік анансаваў стварэнне гасцінічнага комплексу «Брыстоль». Да 2019 года будаўнікі нават разабралі дах і перакрыцці, пасля чаго работы спыніліся.

Дом па вуліцы Камсамольскай, 28 без даху і ў будаўнічай сетцы. Фота: vitvesti.by

Без кансервацыі і часовага даху помнік архітэктуры застаўся адкрытым для ўздзеяння атмасферы і пачаў імкліва разбурацца. Сёння будынак хаваецца за будаўнічай сеткай: эркеры і тынкоўка са сцен пагражаюць абваліцца на галовы гараджан. 

Аўкцыённы тупік

Цяперашняя спроба прадаць аб'ект — далёка не першая. У лютым 2026 года дом ужо выстаўляўся на таргі з пачатковай цаной 1 340 000 рублёў, але аўкцыён не адбыўся праз адсутнасць ахвотных.

Сучасны стан дома па вуліцы Камсамольскай, 28 у Віцебску. Фота: e-auction.by
Сучасны стан дома па вуліцы Камсамольскай, 28 у Віцебску. Фота: e-auction.by

Для новых таргоў, запланаваных на канец сакавіка, цану знізілі да 1 072 000 рублёў. Сёння продаж ажыццяўляе не сам уласнік, а органы прымусовага выканання — «БелЮрЗабеспячэнне». На маёмасць накладзены арышт і забарона на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў.

Сучасны стан дома па вуліцы Камсамольскай, 28 у Віцебску. Фота: e-auction.by
Сучасны стан дома па вуліцы Камсамольскай, 28 у Віцебску. Фота: etpvit.by

Акрамя ўласна будынка плошчай 853,8 кв.м, пакупнік атрымлівае права арэнды зямельнага ўчастка (да 2040 года), а таксама шэраг абмежаванняў, звязаных са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Значна ўскладняе сітуацыю тое, што новы ўласнік будзе вымушаны не толькі аднаўляць моцна пашкоджаныя цагляныя канструкцыі і ляпніну, частка якой незваротна страчана за гады стаянне без даху, але і нанова распрацоўваць праектную дакументацыю або дамаўляцца з папярэднім уласнікам аб яе перадачы.

Улады горада разглядаюць пытанне аб прымусовым адабранні аб'екта ў нядбайнага ўласніка і перадачы яго іншаму забудоўшчыку, аднак пакуль гістарычны будынак працягвае разбурацца на вачах, стаўшы сумным помнікам безгаспадарчасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • oO
    20.03.2026
    Да 2040? То бок адбудуе, гадоў 6-8 пакарыстацца і можна не працягваць арэнду? От зажраліся лукашысты.

Цяпер чытаюць

Айцішнік Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ2

Айцішнік Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка6

Ад качагара да «архімандрыта», які ладзіць оргіі і посціць гей-порна. Хто той рэлігійны махляр, якога арыштавалі на Віцебшчыне12

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе51

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ8

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

У Беларусі ўпершыню сталі выкарыстоўваць беспілотныя грузавікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ2

Айцішнік Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць