Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому
Экіпаж аднавіў сувязь з цэнтрам кіравання пасля 40‑хвіліннай паўзы, калі карабель знаходзіўся ў радыёцяні за адваротным бокам Месяца. Адразу пасля аднаўлення кантакту астранаўтка Крысціна Кох звярнулася да Зямлі з пасланнем.
Фота: NASA / Getty Images
Астранаўтка Крысціна Кох заявіла, што экіпаж місіі «Артэміда-2» паспяхова здзейсніў аблёт Месяца і ўстанавіў новы рэкорд найбольш аддаленага знаходжання чалавека ў космасе за ўсю гісторыю.
Падчас аблёту спадарожніка касмічны карабель «Арыён» дасягнуў адлегласці каля 400 тысяч кіламетраў (252 756 міль) ад Зямлі. Так місія Artemis II афіцыйна перасягнула рэкорд далёкасці палёту пілатаванага апарата, устаноўлены астранаўтамі «Апалон-13» у 1970 годзе.
Экіпаж аднавіў сувязь з цэнтрам кіравання пасля 40‑хвіліннай паўзы, калі карабель знаходзіўся ў радыёцяні за адваротным бокам Месяца.
Адразу пасля аднаўлення кантакту астранаўтка Крысціна Кох звярнулася да Зямлі з пасланнем.
«Калі мы пачалі гэты палёт да Месяца, я сказала, што мы не пакідаем Зямлю, а выбіраем яе. І гэта праўда. Мы будзем даследаваць. Мы будзем будаваць. Мы будзем будаваць караблі. Мы зноў наведаем Зямлю. Мы пабудуем навуковыя аванпосты. Мы будзем кіраваць марсаходамі. Мы будзем займацца радыёастраноміяй. Мы будзем засноўваць кампаніі. Мы будзем развіваць прамысловасць. Мы будзем натхняць. Але ўрэшце мы заўсёды будзем выбіраць Зямлю. Мы заўсёды будзем выбіраць адзін аднаго», — сказала яна.
У склад экіпажа ўваходзяць камандзір Рыд Уайзман, пілот Віктар Гловер і спецыялісты місіі Крысціна Кох і Джэрэмі Хансен.
Чытайце таксама:
Людзі ўпершыню за паўстагоддзя пабачылі Месяц з адваротнага боку ФОТА
Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі
У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня