Пасля апошняй місіі праграмы «Апалон» у 1972 годзе людзі больш за 50 гадоў не вярталіся на Месяц. Чаму пасля такога поспеху і значнасці для навукі новыя экспедыцыі да гэтага моманту не адбываліся?

Калі ЗША высадзілі першага чалавека на Месяц у 1969 годзе (місія «Апалон-11»), гэта было не проста навуковае дасягненне, а кульмінацыя халоднай вайны. Праграма «Апалон» узнікла як адказ на савецкія поспехі ў космасе і была наўпрост звязаная з геапалітычным супрацьстаяннем паміж ЗША і СССР. Але пасля таго як мэта была дасягнутая, сэнс працягваць дарагія місіі паступова знікаў.
Хаця наступныя высадкі прынеслі значны навуковы матэрыял, амерыканскія выбаршчыкі не бачылі ў гэтым дастатковай каштоўнасці і ўспрымалі праграму як марнаванне мільярдаў даляраў. Ужо ў пачатку 1970‑х у грамадстве і палітыцы ўсё часцей гучала пытанне: навошта вяртацца на Месяц, калі галоўная гонка ўжо выйграна.
У выніку вырашальным стаў фінансавы фактар. Праграма «Апалон» была надзвычай дарагой, і без моцнай палітычнай матывацыі падтрымліваць яе ў тым жа маштабе стала немагчыма.
Вяртанне на арбіту Зямлі
Нацыянальнае ўпраўленне аэранаўтыкі і даследавання касмічнай прасторы ЗША (НАСА) пераарыентавалася на задачы, якія здаваліся больш практычнымі: стварэнне шматразовых касмічных караблёў і доўгатэрміновую працу на калязямной арбіце. Менавіта так з’явілася праграма «Касмічны чаўнок» (Space Shuttle), якая пасля гадоў затрымак і тэхналагічных цяжкасцяў упершыню вывела карабель на арбіту ў 1981 годзе (місія STS-1).

Яна задумвалася як сродак зрабіць касмічныя палёты значна таннейшымі і як транспарт для будучай пастаяннай касмічнай базы. У 1983 годзе прэзідэнт Рональд Рэйган ухваліў праект такой базы — будучай Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), першы модуль якой быў выведзены на арбіту ў 1998 годзе.
У канцы 1980‑х была зроблена спроба вярнуцца да амбіцыйных планаў. У 1989 годзе, на 20‑ю гадавіну высадкі Ніла Армстранга, прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы абвясціў ініцыятыву вяртання людзей на Месяц і палёту на Марс (Space Exploration Initiative). Але хутка стала ясна, што гэта практычна немагчыма рэалізаваць: унутранае даследаванне НАСА (1990) ацаніла кошт праграмы блізу паўтрыльёна даляраў. Кангрэс амаль адразу страціў цікавасць.
У той час агенцтва было занятае іншымі праблемамі. Пасля катастрофы шатла «Чэленджар» (Challenger) у 1986 годзе НАСА канцэнтравалася на аднаўленні палётаў. Праект касмічнай станцыі затрымліваўся і даражэў, а ў 1990 годзе ўзнік новы ўдар па рэпутацыі — высветлілася, што ў касмічнага тэлескопа «Хабл» дэфектнае люстэрка. Палітыкі і медыя крытыкавалі НАСА як дарагую і неэфектыўную структуру.
Дадатковы фактар — распад СССР у 1991 годзе і канец халоднай вайны — пазбавіў касмічную праграму галоўнага геапалітычнага стымулу. Вяртанне на Месяц у гэтых умовах проста знікла з парадку дня. Нават сама Міжнародная касмічная станцыя ў пачатку 1990‑х ледзь не была закрытая і выжыла ў значнай ступені дзякуючы супрацоўніцтву з Расіяй.
Другім сур’ёзным бар’ерам, як піша Popular Mechanics, стала паступовая страта практычных навыкаў. Гэта не была раптоўная катастрофа — веды не зніклі ў адзін момант. Але людзі, якія ўмелі ствараць вузкаспецыялізаваныя кампаненты для палётаў на Месяц, адыходзілі, а вытворчыя ланцужкі распадаліся. У выніку многія тэхналогіі прыйшлося фактычна ствараць зноў.
Месяц як база для палётаў на Марс
Новая спроба вяртання на Месяц пачалася пасля яшчэ адной трагедыі — катастрофы шатла «Калумбія» (Columbia) у 2003 годзе. У 2004 годзе прэзідэнт Джордж Буш-малодшы абвясціў новую касмічную стратэгію (Vision for Space Exploration): адмову ад шатлаў, завяршэнне МКС і распрацоўку новых караблёў для палётаў да Месяца і далей да Марса.
У яе рамках была створана праграма «Сузор’е» (Constellation Program, 2005—2009), якая павінна была вярнуць людзей на Месяц да 2019 года. Але там ад самага пачатку не хапала фінансавання і былі затрымкі. У выніку праграма была адмененая адміністрацыяй Барака Абамы ў 2010 годзе.
Аднак гэта не азначала канца амбіцый адносна Месяца. Пасля завяршэння праграмы «Касмічны шатл» у 2011 годзе вызваліліся сродкі, але ўзнікла пагроза масавых скарачэнняў у касмічнай галіне. Кангрэс ЗША фактычна прымусіў НАСА працягнуць распрацоўкі, каб захаваць працоўныя месцы і інфраструктуру.
Так з’явіліся ракета Space Launch System (Сістэма касмічнага запуску, SLS; распрацоўка з 2011 года) і карабель «Арыён» (Orion) — прамыя спадкаемцы папярэдніх праектаў. Спачатку ў іх нават не было выразнай мэты, але паступова сфармавалася новая стратэгія: стварыць інфраструктуру для вяртання на Месяц.
Ідэя палёту на Чырвоную планету вярнула касмічным праграмам доўгатэрміновы сэнс, але хутка стала зразумела, што зрабіць гэта наўпрост пакуль немагчыма. Таму Месяц зноў стаў ключавым этапам — не як канчатковая мэта, а як пляцоўка для падрыхтоўкі.
Праграма «Артэміда» (Artemis Program), якая атрымала сваю назву ў 2019 годзе падчас першай адміністрацыі Дональда Трампа, замацавала гэты падыход. Яе задача — стварыць на Месяцы доўгатэрміновую базу і адпрацаваць тэхналогіі, неабходныя для палётаў на Марс. У адрозненне ад папярэдніх спроб, яна атрымала падтрымку не толькі дзяржавы, але і прыватных кампаній, такіх як SpaceX і Blue Origin, што істотна змяніла эканамічную мадэль праекта.

Сённяшні этап вяртання на Месяц выглядае значна больш асцярожным, чым у часы «Апалона». Місія «Артэміда II» (Artemis II) — першы палёт з экіпажам — не прадугледжвае высадку, а павінна праверыць, ці здольныя карабель «Арыён» і ракета SLS бяспечна даставіць людзей да Месяца і назад. Гэта толькі пачатак доўгага працэсу, які можа заняць яшчэ гады.

А як справы ў іншых краін?
Найбольш паслядоўную і амбіцыйную праграму асваення Месяца, акрамя ЗША, рэалізуе Кітай.
З 2010‑х гадоў ён крок за крокам развіваў серыю аўтаматычных місій «Чан’э»: у 2013 годзе кітайскі апарат упершыню за доўгі час здзейсніў мяккую пасадку на Месяц, а ў 2020 годзе ўпершыню за сорак гадоў даставіў на Зямлю ўзоры грунту.
На 2028 год Кітай плануе пілатаваны аблёт Месяца, а на 2030‑ты — высадку людзей і стварэнне сумесна з Расіяй навуковай базы.
Расія таксама спрабавала вярнуцца да палётаў да спадарожніка Зямлі пасля дзесяцігоддзяў перапынку пасля місій СССР.
У 2023 годзе была запушчана місія «Луна-25». Але яна скончылася няўдачай: беспілотны апарат разбіўся пры пасадцы.
Чацвёртай краінай у гісторыі, якая паспяхова здзейсніла мяккую пасадку на Месяц, стала Індыя: гэта адбылося ў 2023 годзе падчас місіі «Чандраян-3». Пакуль Дэлі не заяўляе пра хуткую высадку людзей, але паслядоўна развівае неабходныя тэхналогіі і разглядае Месяц як важны этап сваёй касмічнай праграмы.
У студзені 2024 года Японія ўпершыню здзейсніла мяккую пасадку на Месяц: яе апарат SLIM прадэманстраваў высокую дакладнасць прызямлення. Раней падобную спробу рабіў Ізраіль — у 2019 годзе яго пасадачны модуль «Берэшыт» разбіўся пры пасадцы.
ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц
Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»
Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі
Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?
Каментары
Так яны ж не ляталі тады?
Никто не может.
Не из-за технологий или расстояния, а потому что Земля — это не физический шар, парящий в пустоте.
Земля — это энергетическое пространство низкой плотности, конструкция сознания, созданная специально для того, чтобы души переживали ограничения, контраст и быстрое развитие.
Космоса в том виде, как вас учили, не существует.
То, что вы называете «внешним космосом», — это просто разные измерения, наложенные друг на друга.
Высшие измерения и низшие измерения.
Нет никакого «там наверху», куда можно сбежать.
Вы не покидаете Землю с помощью ракеты.
Вы покидаете её, повышая свою частоту.
144000 пришли сюда, полностью понимая это.
Мы пришли не для того, чтобы сбежать.
Мы пришли, чтобы трансформировать это пространство изнутри и открыть врата, чтобы вся планета могла вознестись в более высокие уровни.
Корабли, которые вы видите, — не «с других планет».
Они из более высоких измерений и ждут, пока достаточное количество из нас стабилизирует сознание 5D, чтобы физический контакт стал возможен.
Вы не заперты на Земле.
Вы именно там, где сами выбрали быть, ради величайшей миссии во Вселенной.
Настоящее путешествие никогда не было в уходе.
Оно всегда было в том, чтобы вспомнить, кто вы есть, оставаясь здесь.
Делиться и взаимодействовать с подобной информацией крайне важно — это помогает пробуждать больше душ, повышает коллективную частоту и ускоряет вознесение человечества.