Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ
На адной з фермаў пад Гроднам нарадзілася незвычайнае ягня з вельмі арыгінальнай масцю. Жывёліну назвалі Піпа, і яна ўжо стала папулярная ў сацсетках, піша Newgrodno.by.
Асаблівасць ягняці ў тым, што яно падобнае да панды: у яго светлая мордачка і цёмныя кругі вакол вачэй. Менавіта з-за гэтага незвычайнага выгляду яно прыцягнула ўвагу людзей.
Нягледзячы на «пандападобны» выгляд, Піпа мае зусім не спакойны, а вясёлы і гуллівы характар — яна шмат рухаецца і не сядзіць на месцы.
Гаспадыня фермы расказала, што ягня — гэта метыс з рознымі генамі, у тым ліку раманаўскай пароды і мясных ліній. Яна адзначыла, што жывёліна атрымалася асаблівай.
Ахвотных купіць Піпу ўжо шмат, але гаспадары прынялі рашэнне яе не прадаваць — лічаць жывёліну часткай сваёй сям’і. Ягня нарадзілася 27 сакавіка і за кароткі час стала ўлюбёнкай усіх.
Чытайце таксама:
Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў
У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі