БЕЛ Ł РУС

Праграмы беларускага Альфа Банка зніклі з крамы Google Play

7.04.2026 / 17:53

Nashaniva.com

Мабільныя дадаткі беларускага Альфа Банка зніклі з крамы Google Play. Гаворка ідзе пра INSNC і «Альфа Бізнес Мобайл 2.0», паведамілі ў банку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Гэта азначае, што большасць карыстальнікаў Android цяпер не змогуць паставіць гэтыя праграмы або атрымліваць абнаўленні праз афіцыйны сэрвіс.

У банку паведамілі, што ўжо разбіраюцца ў сітуацыі. Пры гэтым падкрэслілі, што праблема не закранае карыстальнікаў Huawei з AppGallery і RuStore.

Тым, у каго праграмы ўжо ўсталяваныя, хвалявацца не трэба — яны працягнуць працаваць. Але для абнаўлення банкаўскія спецыялісты раяць выдаліць старую версію і спампаваць новую з афіцыйнага сайта банка.

Калі ж дадатак знік або ў чалавека новы тэлефон, яго таксама прапануюць усталяваць непасрэдна з сайта. У банку сцвярджаюць, што гэтыя версіі нічым не адрозніваюцца ад тых, што былі ў Google Play — ні па функцыях, ні па бяспецы.

Яшчэ ў канцы 2025 года банк трапіў пад санкцыі ЗША. Пасля гэтага яго праграмы таксама зніклі з App Store для карыстальнікаў iPhone.

Чытайце таксама:

Карты Альфа Банка перасталі працаваць за мяжой

Дадаткі Белгазпрамбанка выдалілі з App Store

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Каментары да артыкула