Эканоміка2424

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Пад новыя санкцыі ЕС, уведзеныя ў рамках 19‑га пакета, трапілі адразу некалькі буйных банкаў, сярод якіх Альфа-Банк. Што гэта азначае для беларусаў і бізнэсу?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Не проста адключэнне ад SWIFT

З 2 снежня пачнуць дзейнічаць абмежаванні ў дачыненні да трох беларускіх банкаў: Альфа-Банка, ВТБ і Сбер Банка. Забарона на правядзенне транзакцый з ЕС прадугледжаная 19‑м пакетам санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі і Беларусі.

Эксперт BEROC Настасся Лузгіна тлумачыць, да якіх наступстваў гэта прывядзе.

«Гэтыя санкцыі — гэта не проста адключэнне банка ад SWIFT, а хутчэй за ўсё поўная забарона на транзакцыі, таму ўладальнікі картак падсанкцыйных банкаў не змогуць разлічвацца імі ў Еўрасаюзе, а таксама аплачваць пакупкі анлайн і падпіскі, калі сродкі павінны праходзіць праз еўрапейскія фінансавыя структуры, — тлумачыць эканаміст.

Цяжкасці з разлікамі могуць чакаць і трымальнікаў еўрапейскіх карт, калі яны захочуць імі расплаціцца ў Беларусі, а крама абслугоўваецца ў адным з банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

Для кліентаў гэтых банкаў любыя грашовыя пераводы, калі транзакцыя звязана з ЕС, стануць недаступнымі як паміж юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі.

Могуць вырасці камісіі за пераводы

«Пры гэтым унутры Беларусі карткі гэтых банкаў незалежна ад аплатнай сістэмы па-ранейшаму працягнуць працаваць, бо забарона тычыцца менавіта ўзаемадзеяння з ЕС», — тлумачыць Лузгіна.

Пры гэтым эксперт адзначае, што новыя санкцыі ў дачыненні да беларускага банкаўскага сектара не з'яўляюцца катастрафічнымі, паколькі застаецца шэраг банкаў, якія не траплялі пад санкцыі і ў тым ліку праводзяць SWIFT-плацяжы ў краіны ЕС.

«Тым не менш гэтыя абмежаванні можна назваць істотнымі, паколькі цяпер да тых банкаў, што ўжо трапілі пад аналагічныя санкцыі, дадаюцца новыя.

Банкі, якія працуюць са SWIFT, і іх карткі працуюць без абмежаванняў, ёсць, але іх выбар становіцца ўсё больш вузкім. Акрамя таго, няма ніякай гарантыі, што банк, абраны замест санкцыйнага, таксама не трапіць пад абмежаванні ў будучыні. Таксама трэба разумець, што памяншэнне колькасці банкаў, здольных праводзіць такія транзакцыі, можа прыводзіць да росту камісій за пераводы.

Але глабальных праблем як у бізнэсе, так і ў фізічных асоб не будзе, пакуль у краіне застаюцца фінансавыя структуры, якія маюць магчымасць працаваць з ЕС без абмежаванняў», — лічыць эксперт.

Эфект ад заходніх санкцый адчуем з усходу 

Асноўныя ж санкцый новага пакета накіраваныя на Расію.

Асноўныя негатыўныя наступствы ад 19‑га пакета санкцый эканоміка Беларусі пачне адчуваць пазней і менавіта праз Расію, паколькі яна з'яўляецца асноўным эканамічным партнёрам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP/Dmitry Lovetsky 

«Калі, напрыклад, з-за зніжэння экспарту энергарэсурсаў эканоміка Расіі будзе адчуваць сур'ёзныя цяжкасці, то гэта, безумоўна, спярша адаб'ецца на стане эканомікі Расіі і расійскага рубля, а потым усё гэта адаб'ецца на Беларусі.

Мы ўжо бачым зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту ў Расіі і Беларусі, што абумоўлена ў тым ліку санкцыямі, а калі запавольваецца эканоміка Расіі, то аналагічныя трэнды мы бачым і ў Беларусі», — адзначыла эксперт.

Каментары24

  • "Санкцыі б'юць толькі па рэжыму"
    24.10.2025
    А навошта было пісаць ўвесь гэты артыкул? Санкцыі жа б'юць толькі па рэжыме Лукашэнкі, а не па простых людзях. Навошта тады пісаць парады простымі людзям, што ім рабіць? Па іх жа санкцыі не б'юць.
    Так кажуць усе санкцыёншчыкі.
  • Гаўнасанкцыі
    24.10.2025
    Хто небудзь адкажа - за што гэтыя санкцыі? Дзе аналагічныя да Кітая? Ці да Кітая сцыкатна?
  • Чорны
    24.10.2025
    НН, чаму вы маўчыце, што "джэнтльмэн" у Эўрапарляманце прадставіў "свой" плян разьвіцьця Беларусі? Маўляў, трэба заставацца нэйтральнымі, трэба "фінляндызавацца" (Фінляндыя ў NATO, калі што) і г.д.? Каго ён там прадстаўляў? Хто напісаў для яго гэтую прамову? Хто надзяліў яго мандатам прадстаўляць будучыню Беларусі ад імя дэмакратычных сіл?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць