БЕЛ Ł РУС

Моцны выбух і пажар адбыліся на Панамскім канале

7.04.2026 / 18:03

Nashaniva.com

У Панаме адбыўся моцны выбух і пажар пад мастом, які перасякае Панамскі канал — Мостам дзвюх Амерык. Інцыдэнт здарыўся днём 6 красавіка каля паўднёвай часткі канала, у раёне Ла-Бока.

Скрын з відэа: AlertaMundoNews / X

Першапачаткова паведамлялася, што выбух мог адбыцца на танкеры, але пазней высветлілася, што насамрэч ён узнік на беразе — на тэрыторыі паліўнага тэрмінала. У выніку загарэліся аўтацыстэрны, пасля чаго агонь перакінуўся на іншыя рэзервуары. Полымя дасягнула канструкцый моста і пашкодзіла іх.

У выніку здарэння загінуў як мінімум адзін чалавек, яшчэ некалькі атрымалі траўмы, сярод іх ратавальнікі і мірныя жыхары. Пажар удалося патушыць, а да ліквідацыі прыцягвалі больш за 75 пажарнікаў.

Пасля выбуху рух па Мосце дзвюх Амерык быў часова перакрыты і спецыялісты пачалі праверку яго стану. Плануюцца тэхнічныя выпрабаванні, каб высветліць, ці бяспечна далей карыстацца мостам.

Нягледзячы на здарэнне, Панамскі канал працягвае працаваць у звычайным рэжыме — суднаходства не парушана. Улады падкрэслілі, што канал адкрыты і абмежаванняў для руху суднаў няма.

Чытайце таксама:

Кантроль над ключавымі партамі вакол Панамскага канала атрымаюць амерыканцы

За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Каментары да артыкула