БЕЛ Ł РУС

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

7.04.2026 / 21:27

Nashaniva.com

Пайшоў з жыцця легендарны румынскі трэнер Мірча Лучэску. Яму было 80 гадоў.

Мірча Лучэску. Фота: AP Photo/Petros Karadjias

Мірча Лучэску ў розныя гады трэніраваў італьянскія «Пізу», «Брэшыа», «Рэджану» і «Інтэр», турэцкія «Галатасарай» і «Бешыкташ», кіеўскае «Дынама» і данецкі «Шахцёр», у сезоне-2016/17 узначальваў «Зеніт». На ўзроўні зборных Лучэску працаваў з нацыянальнымі камандамі Румыніі і Турцыі.

У сезоне-2008/09 ён прывёў данецкі «Шахцёр» да перамогі ў Кубку УЕФА.

Лучэску шпіталізавалі ў канцы сакавіка пасля таго, як ён страціў прытомнасць на трэніроўцы зборнай Румыніі па футболе. 2 красавіка ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды. Пазней трэнер перанёс востры інфаркт. У нядзелю Лучэску ўвялі ў штучную кому з-за пагаршэння стану здароўя. Уратаваць яго так і не здолелі.

Чытайце таксама:

Памёр заснавальнік брэнда Diesel Адрыяна Голдшмід

Памёр стваральнік расійскай гіпергукавой ракеты «Цыркон»

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»

Каментары да артыкула