БЕЛ Ł РУС

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

7.04.2026 / 21:54

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць выпусціць памятныя манеты «Мінскі трактарны завод. 80 гадоў». Яны з’явяцца ў абарачэнні 22 красавіка, паведаміла прэс-служба Нацбанка.

Фота: Нацбанк

На манеце будзе выяўлены трактар, а таксама надпіс, прысвечаны 80‑годдзю Мінскага трактарнага завода.

Асаблівасць гэтых манет у тым, што ўпершыню для іх чаканкі выкарысталі нейзільбер — сплаў медзі, нікелю і цынку, які па знешнім выглядзе нагадвае срэбра.

Вырабяць манеты на гомельскім прадпрыемстве «Крышталь».

Плануецца выпуск двух відаў манет:

Манеты будуць лічыцца законным плацежным сродкам і іх можна будзе выкарыстоўваць без абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Выходзіць новая партыя залатых манет «Славянка»

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа

Беларускі мастак стварыў з манет партрэт футбольнай зоркі

Каментары да артыкула