Свет1111

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа

У ЗША плануюць выпусціць юбілейную залатую манету з выявай Дональда Трампа. Рашэнне было аднагалосна падтрымана Федэральнай камісіяй мастацтва, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Манета будзе 24‑каратнай і прымеркаваная да 250‑годдзя ЗША, якое адзначаць 4 ліпеня. На ёй Трамп выяўлены, абапіраючыся кулакамі на стол. Эскіз падрыхтаваў Манетны двор краіны.

Звычайна амерыканскае заканадаўства забараняе змяшчаць выявы дзейнага прэзідэнта на грашах. Аднак у гэтым выпадку выкарыстаюць спецыяльнае выключэнне: міністр фінансаў мае права выпускаць так званыя пробныя залатыя манеты і сам вызначаць іх дызайн.

Чакаецца, што міністр фінансаў Скот Бесент загадае адчаканіць манету, як толькі Манетны двор ЗША вызначыць канчатковыя яе памеры. Яе прапануецца зрабіць вялікай — значна большай за звычайныя манеты.

«Я прапаную зацвердзіць гэту [манету] без змен, і я настойліва рэкамендую зрабіць яе як мага большай, — аж да трох дзюймаў у дыяметры», — заявіў намеснік старшыні камісіі Джэймс Макрэры.

Раней Трамп змяніў склад Федэральнай камісіі па мастацтве, прызначыўшы туды сваіх прыхільнікаў. Хоць у Кангрэсе і прапаноўвалі закон, які б забараняў такія рашэнні, яго не прынялі.

Да гэтага часу толькі адзін прэзідэнт ЗША з’яўляўся на манеце пры жыцці — Калвін Кулідж, які кіраваў краінай у 1923‑1929 гадах.

Каментары11

  • Жвір
    20.03.2026
    А ці была якая выява на савецкіх грошах ? Дайце ўгадаю ... Карл Маркс ? Іван Сусанін ? Сталін ?
  • wt
    20.03.2026
    >на грошах. --- ПРЫ ЧЫМ ТУТ "ГРОШ"?!!!!!!!!!!

    грошы толькі мн. НВ грошы, грошай, грашам, грашамі (-шыма), грашах[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Ego
    20.03.2026
    Малавата тры інча! Трэба 33 каб утрох толькі падняць маглі!

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы13

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы13

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць