БЕЛ Ł РУС

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму

7.04.2026 / 23:21

Nashaniva.com

Шукаецца 34‑гадовы мінчук Аляксандр Бакіноўскі, які пайшоў з кватэры на вуліцы Аўтадораўскай 18 сакавіка і перастаў выходзіць на сувязь, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Мужчына выглядае на 30—35 гадоў, рост 170—175 см, целасклад хударлявы, валасы цёмна-русыя, стрыжка кароткая.

У дзень знікнення ён быў апрануты ў чорную шапку з эмблемай «Дынама-Мінск», цёмна-сінюю куртку, чорна-зялёную байку з капюшонам, светла-блакітныя джынсы, белыя красоўкі. Таксама пры сабе меў чорную паясную сумку са срэбраным замком-маланкай.

Тых, каму вядома месцазнаходжанне мужчыны на фота, просяць паведаміць пра гэта ў Маскоўскае РУУС. Тэлефоны для сувязі: +375 (29) 598-35-41; +375 (17) 239-63-39; 102.

Чытайце таксама:

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень

Каментары да артыкула