Ізраіль пацвердзіў спыненне баявых дзеянняў супраць «Хезбалы» ў Ліване
Ці будуць ізраільскія войскі выведзены або перадыслакаваныя з тэрыторыі Лівана — застаецца незразумелым. Пра гэта са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў службах бяспекі паведамляе Ynet.
Удар па Бейруце. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Bilal Hussein
Раней падобная інфармацыя ўжо агучвалася ў заяве Рады бяспекі Ірана.
«Хезбала» — ісламісцкая арганізацыя, якая выступае проксі Ірана ў Ліване і фінансуецца Тэгеранам. Ізраіль пачаў аперацыю супраць яе пасля абстрэлаў паўночных рэгіёнаў краіны. У «Хезбале» звязалі запуск ракет з пачаткам вайны супраць Ірана
Чытайце таксама:
ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе
Страляніна каля консульства Ізраіля ў Стамбуле: двое забітых
Забіты кіраўнік выведкі КВІР — адна з самых уплывовых постацяў сілавога блока Ірана