Свет2121

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Першы раўнд прамых перамоў паміж ЗША і Іранам запланаваны на 10 красавіка.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Трамп заявіў, што пагадзіўся прыпыніць бамбардзіроўкі Ірана на два тыдні пры ўмове неадкладнага адкрыцця Армузскага праліва з боку Тэгерана.

Перамовы ЗША і Ірана пройдуць у Ісламабадзе — сталіцы Пакістана. Пра гэта паведаміла Вышэйшая рада нацыянальнай бяспекі Ірана. 

Як паведамляе агенцтва Tasnim, сярод пунктаў прапанаванага Тэгеранам мірнага пагаднення — гарантыі ненападу з боку ЗША, захаванне кантролю Ірана над Армузскім пралівам, згода на ўзбагачэнне ўрану, адмена ўсіх асноўных і другасных санкцый, а таксама выплата кампенсацыі Ірану. Акрамя таго, Іран пагадзіўся на прапанаванае Пакістанам двухтыднёвае спыненне агню.

Пасля дыпламатычных намаганняў Пакістана і ўмяшання Кітая — ключавога саюзніка, які ў апошні момант заклікаў Тэгеран праявіць гнуткасць і знізіць напружанасць — Іран пагадзіўся на двухтыднёвае перамір’е.

Паводле іх слоў, рашэнне было прынята на фоне ўзрастаючых асцярог з-за эканамічных наступстваў і шкоды крытычнай інфраструктуры.

Спыненне агню ўхваліў новы вярхоўны лідар — аятала Моджтаба Хаменеі.

Пры гэтым застаецца невядомым, ці гатовы Тэгеран неадкладна адкрыць Армузскі праліў.

CNN паведамляе, што да двухтыднёвага перамір’я далучыўся і Ізраіль. Паводле высокапастаўленага прадстаўніка Белага дома, Ізраіль пагадзіўся прыпыніць бамбардзіроўкі на час перамоў.

Іранскія СМІ, у сваю чаргу, заяўляюць пра «гістарычную і бясспрэчную паразу» ЗША. У заяве Рады нацыянальнай бяспекі Ірана сцвярджаецца, што ЗША «больш за месяц малілі спыніць разбуральны агонь Ірана».

Паводле Tasnim, ЗША прынялі прапанаваныя пункты як аснову для перамоў. Пра гэта таксама казаў Дональд Трамп.

Ізраіль пацвердзіў спыненне баявых дзеянняў супраць «Хезбалы» ў Ліване. Спыненне агню паміж ЗША, Ізраілем, Іранам, а таксама Ліванам павінна ўступіць у сілу ў найбліжэйшы час, заявіў прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф.

Каментары21

  • Рыжы клоун
    08.04.2026
    Вялiкi Пук
  • Отец Засандалий
    08.04.2026
    Жидко обделались.
  • похоже на taco
    08.04.2026
    Есть такой, протрампистский канал "бюро" на ютубе, их, последний выпуск оч интересен.
    Если верить их корреспонденту из Белого Дома, то, перемирие на 2 недели, заключено на условиях Ирана.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць