Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная
Дырэктар прадпрыемства «БелДжы» Генадзь Свідзерскі падчас прыёму на заводзе прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына паведаміў, што самая папулярная мадэль брэнда — красовер Belgee X50 — атрымае абноўленую версію пад назвай X50+.
Belgee X50. Фота: belgee.by
Мадэрнізаваная мадэль будзе адрознівацца перадусім новай электронікай і чатырохцыліндравым рухавіком. Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, усе неабходныя выпрабаванні ўжо праведзены, і аўтамабіль гатовы да серыйнай вытворчасці.
Belgee X50 застаецца самай масавай мадэллю кампаніі і карыстаецца попытам як у Беларусі, так і ў Расіі, таму яе абнаўленне лічыцца важным крокам для вытворцы.
Акрамя гэтага, на прадпрыемстве працягваецца развіццё вытворчасці. Пачынаецца другі этап будаўніцтва завода, у межах якога плануюць стварыць уласны цэх штампоўкі. Завяршыць гэты этап хочуць да 2027 года.
Увогуле ж кампанія нядаўна вывела на рынак новую мадэль гарадскога красовера і працягвае пашыраць сваю лінейку аўтамабіляў.
Чытайце таксама:
У сакавіку на 40 працэнтаў выраслі продажы новых аўтамабіляў
Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі