БЕЛ Ł РУС

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак

8.04.2026 / 18:02

Nashaniva.com

У сетцы кавярняў «Хотфікс» вырашылі арыгінальна адрэагаваць на аб'яўлены ўладамі Год беларускай жанчыны — «год сілы, таленту, натхнення, бясконцай знешняй і ўнутранай прыгажосці». Яны выпусцілі пад гэта лімітаваную серыю кубачкаў з жаночымі матывамі.

Тварамі кубачкаў сталі «вялікія жанчыны, якія змянялі свет, натхнялі пакаленні і даказвалі, што магчымасці не маюць межаў». Усяго такіх набралася шэсць, але чамусьці пры гэтым ніводнай беларускі. Толькі першая ў свеце касманаўтка, расіянка Валянціна Церашкова, звязаная з нашай краінай прынамсі ўскосна, бо з Беларусі паходзілі яе бацькі. 

Іншыя гераіні — мексіканская мастачка Фрыда Кало, брытанская прынцэса Дыяна, французская мадэльерка Како Шанэль, амерыканская лётчыца Амелія Эрхарт і польска-французская вучоная, двухразовая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Марыя Складоўскай-Кюры.

Тым не менш, як запэўніваюць беларусак у «Хотфіксе», праект «пра вас. Пра кожную беларускую жанчыну, якая кожны дзень стварае, клапоціцца, вядзе наперад, марыць і не здаецца».

Сетка Hotfix працуе ў некалькіх гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Лідзе і Маладзечне.

Чытайце таксама:

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам

У модзе новая эра бландзінак

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць

Каментары да артыкула