Здароўе2121

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам

Вякамі жанчыны нараджалі на каленях, на кукішках, карысталіся спецыяльнымі крэсламі. У гэтых позах нараджаць дапамагае фізіялогія і сіла цяжару. Чаму ж сучасная медыцына перавяла гэты працэс у гарызантальную плоскасць?

Фота: Manop Phimsit / Vecteezy

Даследчыкі адзначаюць, што роды лежачы — з’ява адносна новая. Яна распаўсюдзілася толькі апошнія 300—400 гадоў. Як тлумачыць Бі-Бі-Сі, карані гэтай з’явы вядуць да рашэння аднаго француза, які палічыў, што такі спосаб будзе больш зручным — для мужчын.

Першым папулярызаваць такую практыку стаў французскі лекар Франсуа Марысо. У сваёй кнізе 1668 года ён раіў прымаць роды ў ложку, сцвярджаючы, што гэта зручней і дазваляе пазбегнуць дадатковых нязручнасцяў. Марысо разглядаў цяжарнасць як стан, блізкі да хваробы.

Існуе і іншая версія: на змену позы мог паўплываць кароль Францыі Людовік XIV. Паводле некаторых даследаванняў, манарх любіў назіраць за момантам нараджэння. Аднак вертыкальныя паставы і традыцыйныя радавыя крэслы засланялі яму агляд. Каб задаволіць каралеўскую цікаўнасць, пазіцыю жанчыны змянілі на паўлежачую.

Паколькі паводзіны самаўладцаў капіявалі атачэнне і грамадства — як цяпер Лукашэнкавы захапленні хакеем і дровамі, — нязручная пастава для родаў паступова стала нормай, хоць, як адзначаюць даследчыкі, ніводзін іншы біялагічны від у такі крытычны момант не ляжыць.

Што кажа навука

Сучасная навука адназначна на баку вертыкальных родаў. Пазіцыя на кукішках павялічвае дыяметр таза прынамсі на 2,5 сантыметры. Акрамя таго, сіла цяжару працуе на маці, а не супраць яе. Калі жанчына ляжыць на спіне, цяжкая матка сціскае аорту, што можа пагоршыць крывацёк і забеспячэнне дзіцяці кіслародам. Калі ж жанчыне дазволіць рухацца свабодна, яна інстынктыўна нахіляецца наперад, шукаючы апору на рукі ці калені.

Агляд 25 даследаванняў з удзелам больш за 5200 жанчын паказаў, што роды ў вертыкальных і рухомых позах зніжаюць рызыку кесаравага сячэння, патрабуюць менш абязбольвання (напрыклад, эпідуральнай анестэзіі) і памяншаюць колькасць выпадкаў, калі немаўлятам патрабуецца інтэнсіўная тэрапія.

Таксама адзначаецца, што роды ў такіх позах звычайна карацейшыя па часе, а схваткі — больш эфектыўныя. Гэта таксама зніжаецца імавернасць прымянення шчыпцоў або правядзення эпізіятаміі (разрэзаў). 

Адзіная засцярога тычыцца груп высокай рызыкі: некаторыя даныя паказваюць на магчымасць большай страты крыві ў вертыкальнай пазіцыі, таму ў такіх выпадках патрабуецца пільны нагляд.

Важнае значэнне мае і асяроддзе. Даследаванне 2011 года паказала, што ў радзільных цэнтрах, дзе ёсць мячы, крэслы і іншыя дапаможныя сродкі, 82% жанчын выбіраюць вертыкальныя позы. У звычайных бальніцах, дзе галоўным элементам з’яўляецца ложак, толькі 25% жанчын нараджаюць у такіх пазіцыях.

Сёння сітуацыя паступова мяняецца. Напрыклад, брытанскія дзяржаўныя рэкамендацыі (NICE) цяпер раяць дактарам адгаворваць жанчын ад пазіцыі лежачы на спіне падчас патуг і заахвочваць любую іншую позу, якую маці лічыць зручнай.

Аднак, як лічаць эксперты, для поўнай перамены патрэбна не толькі медыцынская рэформа, але і асвета. Папулярная культура — кіно і тэлебачанне — усё яшчэ транслююць вобраз жанчыны ў родах як пасіўнага пацыента, прыкаванага да манітораў. Веды аб тым, што роды — гэта актыўны працэс, даюць жанчынам сілу і права выбіраць тое, што падказвае ім уласнае цела.

Каментары21

  • Феминист
    08.04.2026
    Самый лютый враг женщин - это, конечно же, мужчина
  • Юзік
    08.04.2026
    Не нясі х-ту. Старыя доўбні шмат разоў прымушалі грамадства рабіць бздуру. Сітуацыя часа менялася толькі з іх смерцю (вой аб чым гэта ты падумаў?)))
  • Кася
    08.04.2026
    Jorg, бывае і такое

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?18

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць