БЕЛ Ł РУС

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс

8.04.2026 / 22:11

Nashaniva.com

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам 10 красавіка ў Пакістане ўзначаліць віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс. Як паведамляе Reuters, пра гэта ў сераду заявілі журналістам у Белым доме, піша «Еўрапейская праўда».

Джэй Дзі Вэнс тэлефануе Трампу падчас мітынгу ў Будапешце 7 красавіка. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Белы дом пацвердзіў, што на запланаваных перагаворах з Іранам у суботу дэлегацыю ЗША будзе ўзначальваць Джэй Дзі Вэнс.

Іран, як чакаецца, будуць прадстаўляць спікер заканадаўчага органа, былы камандуючы КВІР Махамад Бакер Калібаф і міністр замежных спраў Абас Аракчы.

Раней стала вядома, што першы раунд перагавораў ЗША і Ірана па заключэнні мірнага пагаднення запланаваны на пятніцу, 10 красавіка, у сталіцы Пакістана Ісламабадзе.

Уначы 8 красавіка ЗША і Іран прынялі прапанову Пакістана аб спыненні агню на два тыдні для падрыхтоўкі мірнага пагаднення. Пры гэтым абодва бакі заяўляюць пра сваю «перамогу». У межах дамоўленасці Тэгеран павінен адкрыць Армузскі праліў для бяспечнага суднаходства.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс раней назваў дамоўленасць з Іранам «хісткім перамір’ем».

Ад Ірана ўжо і цяпер паступаюць сігналы аб намеры адысці ад дамоўленасці са ЗША, калі Ізраіль працягне ўдары па тэрыторыі Лівана. Шэраг краін рэгіёна на працягу 8 красавіка заявілі пра новыя іранскія ўдары.

Чытайце таксама:

Спікера парламента Ірана прызначылі кіраўніком дэлегацыі на перамовах з ЗША

Трамп прадказаў «залаты век» на Блізкім Усходзе на фоне перамір’я з Іранам

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»

Каментары да артыкула