17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу
Летась бацька-алкаголік выгнаў Лёву з кватэры. Цяпер хлопец марыць стаць артыстам, але не бачыць іншых варыянтаў трапіць на вялікую сцэну, акрамя як дагрукацца да Лукашэнкі праз тыкток.
Скрыншот відэа ў тыктоку
Сам хлопец з Крупак. Падчас вучобы ў школе ён выступаў на канцэртах. У тыктоку Леў распавёў, чаму ў свае 17 гадоў вымушаны жыць у падвале. Адбылося ўсё летась летам. Бацька нідзе не працаваў і шмат выпіваў. Дадому звычайна прыходзіў тады, калі ў звычайных людзей ужо хутка павінны званіць будзільнікі.
Фота: krupki.by
Скандалы дома былі звычайнай з’явай. Леў перыядычна прасіў бацьку перастаць піць, знайсці працу. Той ігнараваў слёзы сына. І вось у чарговы раз мужчына вярнуўся дамоў п'яны.
— Мы падышлі да яго з мамай і сказалі: «Тата, ну ты ж абяцаў, што заўтра паедзеш з хлопцамі на працу ў Маскву…». Ведаеце, яго гэта настолькі зачапіла… Ён пачаў крычаць: «Ды вы мяне будзеце вучыць! Хто вы такія?!»
Бацька пачаў жорстка збіваць маці Лёвы. У гэты момант падлетак думаў, што той проста заб'е і маці, і яго. Хлопец набраў міліцыю. Бацька, пабачыўшы гэта, ударыў апошні раз і даў драла з кватэры. Але потым усё ж вярнуўся — і пачаў біцца ўжо з міліцыянерамі.
Менавіта пасля гэтага інцыдэнту мужчына вырашыў выгнаць сына з кватэры — хацеў так пакараць за выклік міліцыі.
— Апошнія словы, якія ён мне сказаў: «Ты ў*бак, ты нічога не дасягнеш. Ты яшчэ згадаеш пра мяне».
Але Леў больш за ўсё пакутуе не праз паводзіны бацькі-алкаголіка, а праз здраду роднай бабулі. Менавіта ёй належыць тая самая кватэра, дзе хлопец жыў з бацькамі. Ён быў упэўнены, што бабуля не дазволіць унуку застацца на вуліцы. Тая ж стала на бок свайго сына, а не ўнука.
Леў цяпер жыве ў падвале ў Мінску. Працуе ў дастаўцы — кажа, грошай хапае толькі на ежу. Часам на Нямізе грае Каржа на гітары.
Леў марыць стаць вядомым музыкам. Ён пачаў запісваць ролікі (узяў нік Беларусаў), загарнуўшыся ў чырвона-зялёны сцяг. Спадзяецца, што відэа з такімі песнямі ў тыктоку пабачыць Лукашэнка і зробіць з яго сапраўднага артыста.
Тэксты даволі банальныя:
«Беларусь ты моя любимая,
Где бы я ни был, мне не забыть тебя.
Ты всё такая же вечно красивая —
Синеокая и белокрылая.
Ты небольшая по сравнению с Россией,
Людей здесь живет не так, как в Китае.
Но с тобой не сравнится ни одна страна в мире
По доброте, чистоте и порядку.
Растут города, строят заводы.
Вокруг красота, леса и озёра,
Мирное небо, чувство свободы —
Вот оно счастье простого народа».
Спявае Леў і пра Захад:
«Наши соседи строят заборы —
Типо боятся, чтоб мы не напали.
Но мы — беларусы, мы мирные люди
И нам чужого не надо.
Люди на Западе не понимают,
Они разжигают огни между нами
В надежде разрушить всё то,
Что мы создавали годами.
И если у нас спросят кто мы,
Мы гордо ответим: «Мы патриоты!»
Мы любим свою страну.
И будем любить до последнего вздоха».
Чытайце таксама:
Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў
«Далась тебе вот эта Польша, в РБ зарплата больше». Штучны інтэлект напісаў прапагандысцкі хіт
Аўтар песні «Любимую не отдают» паскардзіўся, што суседзі начамі катуюць яго сям'ю яго ж хітамі
| Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня |